РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Белы парус
Адплывае ўдаль парусаў многа,
аднаго толькі нейк не відно.
Серабрыцца Вэлтавы дарога,
небясьпечнае цёмнае дно.
 
Можа, вецер замоцна ударыў
ў распрастанае лётам крыло,
мо' зь мядзьведзіцы бурае – хмары
навальніцай яго заліло?
 
Покуль ноч ападзе паміж дрэваў
ды заслоніць узорную даль,
буду вечарам зораным, сьпеўным
безупынна яго выглядаць.
 
Белай зьяваю сонца закрылі...
То ня голуб ўскружыў над вадой –
гэта парус ляціць быстракрылы,
шпарка к берагу гнаны тугой.
 
Быстра, быстра па хвалях імкнецца,
крыльлі ясныя ўзьняўшы ўгару.
Белы парус – ён слухае сэрца
і юнацкіх напружаных рук.
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.