РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дуды
У лесе, полі – усюды
грае восень на дуды
гэтым птушкам, што ўдаль адлятаюць,
ў садзе астрам пушыстым,
дрэвам залаталістым,
майму сэрцу задумана грае.
 
А пад гэтыя дуды
лісьце кружыцца блудна
каляроваю зводнай мяцельлю...
Ў полі ж спозьненым раньнем
сваё зрэб’е туманы
й павуценьня палотнішчы сьцеляць.
 
Недзе граюць так дуды
гэтым дзеравам цудным,
што як з дзён прамінулых князёўны, –
у красе аксамітаў,
ў пунсе, золатам шытым,
ля руінаў блукаюць у поўнач.
 
Граюць, граюць так чула
аб вясьне, што мінула,
аб жыцьці, што, як жар, дагарае,
што, як сон, неспакметна
адыходзіць у вечнасьць,
і аб тым, што цьвіце, не мінае.
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.