РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Апяклі мяне росы раньнія,
краскі водарам абдалі,
прыпадаю я сэрцам раненым
да каханай мае зямлі.
 
А яна, на кускі пакрамсаная,
у хлусьлівым чужым тумане,
плугам родных сыноў неўзараная,
ціха помачы просіць ў мяне...
 
1943
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.