 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Забалела падбітае сэрца, затужыла, як ранены птах, ці ж ня прыйдзе яно, не вярнецца на радзімы, бярозавы шлях? Ціхі волат прачнецца, устане, арлянём над Краінай ўзьляціць. Дачакаюцца брацьця сьвітаньня у народным пакутным жыцьці. Глянь на рэкі – то нашыя сьлёзы, на зямельку – там нашая кроў, гдзе ёсьць красак найбольш пры дарозе – там ціхія равы змагароў. Глянь, як крыж над палямі сагнуўся, адбіваючы полымяў жар – то гараць па лясох Беларусі сэрцы й целы адданых ахвяр. Як ягня літасьціваму Богу, адкупленьне нянашых грахоў – разам зь лесам гараць пры дарогах рукі й сэрцы жывых Крывічоў.
1947
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|