РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Бы у жнівень сухі, смага мучыць мяне,
ўжо няма братніх сэрцаў-крыніцаў.
Нават рыцар сьвяты наш на белым кане
ў маёй хаце ня сьмее спыніцца...
 
Нельга з вамі дзяліць сяньня сэрца адно –
перастала бы біць, нежывое.
А бяз вас, без братоў, мэты мне не відно
і ня бачу шляхоў прад сабою.
 
Дарма рукі свае працягаю з тугой
і чакаю трывожнымі днямі –
ўжо ня скажа ніхто: «Мы, пясьнярка, з табой,
не сумуй над сабой і над намі».
 
Стыне сэрца ў грудзёх, думы ймкнуць да людзей,
дні ўміраюць бяз чынаў, бяз словаў,
што хацелі трымаць мужнай верай ў бядзе,
грэць у сьцюжу, як поўдзень ліпнёвы.
 
1947
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.