РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Крывёй напоўніліся поймы рэк,
бурліць адчаем сьлёз людскіх разводзьдзе.
Гляджу на сьвет. Я – лагернік, я – зэк,
засуджаны на мукаў чвэрцьстагодзьдзя.
 
Мяне драты, сабакі сьцерагуць,
дзікіх надзораў зграя нада мною,
і лоб штодня мой на прыцэл бяруць
навучаныя забіваць канвоі.
 
Мне ўсё ўзялі, разбурылі сям’ю,
кіркой прабілі лёс мой чалавечы,
ланцуг накінулі на шыю салаўю
і між сабою падзялілі рэчы.
 
Натоўп дзяўчат, жанчын, яшчэ жывых,
йдзем зьледзянелай тундры каляінай,
папраз сьнягі, мароз сьцінае дых,
мароз шукае песьні салаўінай.
 
Канвой яе шукае і надзор,
я йду пургой, завеяная сьнегам,
гляджу ваўком ўсёй дзікасьці ў дакор,
не, маю душу прашманаць ім нельга!
 
На вуснах песьня, мой апошні дых,
цяплом з-пад сэрца словы саграваю,
жывая я яшчэ сярод жывых,
ў душы маёй і Беларусь жывая!
 
1950–1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.