РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
За Урал ўпала сонца, бы зарава,
залатымі праменьмі аб лёд.
Я сную сваё сьмелае марыва,
як крылун зь недасяжных высот.
 
Толькі ймкнуцца душы міражныя
летуценьнем сваіх дарог,
замянілі мне волю стражаю,
а лапатай – маё пяро.
 
Праз марозную сінь бясконцую
я сьнягамі да вас брыду
не з падбітай душою, а з моцнаю,
бы зь мяцеліцай радасных дум.
 
Не сьпяшу я да вас за помаччу,
іскры духа ў вачох блішчаць.
Я іду беласьмертнай Поўначчу
руку сьмелую вам падаць.
 
Іду тундраю заінелаю
жарам слоў вашы дні сагрэць.
У жыцьці маім не умела я
на'т ў мучэньнях пакутна тлець.
 
Мае думы сягоньня – як зарава,
прабіваюць наежаны дрот.
З паднявольля ўзрываюся марывам,
як крылун зь недасяжных высот!
 
1950–1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.