РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ўставала сонца, як хвост паўліні,
над мёртвым сьнегам тундры бясконцай,
дзікім пажарам на небе сінім
гарэла сонца.
 
Гарэла сэрца, як Зьніч адвечны,
ў дакор пагрозам белае сьмерці,
сілай і вераю нечалавечай
гарэла сэрца!
 
1950–1956
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.