РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зьвініць песьня запозьненым шчасьцем,
дождж з асеньніх туманаў імжыць.
Зажылі ўжо сьляды на запясьцях,
толькі ў сэрцы ня хочуць зажыць.
Прыпыніла ўжо доля трывогі,
час надзеямі ў сэрцы гудзе,
толькі памяць пустою дарогай
ўсё сьнягамі, сьнягамі брыдзе.
 
1956—1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.