РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
О Беларусь, мой край стары і слаўны,
мой горды лёт, мой сэрца кожны стук,
я волі не вымольвала ў тыранаў,
дачка Твая, я са змагань і мук.
 
І допыты, і вязьніца глухая,
гдзе дотык смерці і халодны пот,
і долі лёд і тундра ледзяная,
клыкі сабак і боль, і штык, і дрот...
 
Даруй жа тым, што мову прадавалі,
аб Тваёй волі не хацелі чуць,
што за Цябе мячоў не падымалі...
Даруй жа тым, даруй і не забудзь!
 
1956–1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.