РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не пазнаю цябе, мой Краю,
нявечыць людскасьць лад чужы,
і прадзедаў зямля чужая,
і толькі нашыя крыжы.
І толькі нашыя магілы,
старыя ў полі курганы –
няўжо й мінуласьць нашу скрылі
пад тоўстым насыпам яны?
Чужым нам ў сэрцы цэляць словам,
каб насьмерць роднае забіць,
лучынай гасьне наша мова,
чужая – лагерам гучыць.
Ад сухавеяў, што з усходу,
плытчэе Нёман ў берагах,
душа малее у народу,
мрэ песьня, як падбіты птах.
Ў няволі крыльляў не разгорне
ні птах, ні песьня, ні душа.
На'т белы дзень здаецца чорным,
хоць быў жа сонечны сьпярша.
Чужы палон, прыгон адвечны
махлярствам душы гне і злом,
ніжэй ўсё нам згінаюць плечы
нябачным нейкім бізуном.
Стаяць над намі ўсе чужыя
ды сьцёбаюць да працы нас,
як быццам страшнага Батыя
вярнуўся незабыты час...
 
1956–1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.