РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь мінулага
Сілаю ў сеці злоўлена.
Краты ўсё і ланцугі.
Сэрца маё перапоўнена
горам празь берагі.
 
Крыўда ўзьвіваецца полымем,
здаецца, з прадоньня пяшчэр.
Зь пекла ўпала на голаў мне
ўся гэта СССР.
 
Ў змаганьні, ў цярпеньні, за кратамі –
адна, заўсёды адна,
у праўдзе сваёй заўзятая,
рукі ламлю давідна.
 
Скаргі, аднак, ня вымаўлю,
болю ня знаю, бадай.
Выцерплю, ў Бога вымалю
волю табе, родны Край.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.