РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты – пан зямлі, я – пан свайго сумленьня,
і нада мною ты не валадар.
То за табою крыўда пойдзе ценем,
і будзе мсьціць разбураны алтар.
 
Дык ты дрыжы паміж уласных стражаў,
каб змыць віну, шукай у сэрцы слоў.
А я пайду. I нехта ціха скажа:
– Вунь чалавек дарогаю пайшоў.
 
1964
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.