РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Нёман
Сіні, вольны, спавіты туманам,
беларускі гусьляр ад вякоў,
мужным сэрцам ў свой Край закаханы,
найвярнейшы, найлепшы з сыноў.
 
Абвіваеш зялёныя грудзі
задумёных лясоў і далін,
сэрцы сёлаў калышаш і будзіш
звонкай хваляй з суровых глыбінь.
 
Многа рэкаў шырокіх і вузкіх
прыпадае навек да цябе.
Многа верных галоў беларускіх
на твой бераг лягло ў барацьбе.
 
Ці адзін у крыві тут і ранах
лёг, як сноп, на радзімы загон,
быў, як ты, ў Ёй насьмерць закаханы,
маладых не шкадуючы дзён.
 
За яе, за красуню льняную,
за людзей з працавітасьцю пчол,
за палеткі, за плынь залатую
зь бесклапотнымі гнёздамі сёл.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.