РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дубы
Зеляняць беларускія нашы дубы,
уцалелыя з тысячы ранаў.
Запыняюць аблокі густыя чубы,
іх равесьнікі сьпяць на курганах.
 
Як яны, я умела у буру стаяць,
як яны, галавы не сагнула,
і ніколі, ніколі сякера мая
іхных стройных камлёў не кранула.
 
Адыходзіць пара мне, ім трэба стаяць,
сілу мець у ствалах беззаганных
і ліствою шумець ды зь вятрамі пяяць
аб тых продках, што сьпяць на курганах.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.