Ах, ці доўга, брацьце, будзем Пад няволяю стагнаць? Ах, ці доўга сваё шчасьце, Сваю долю праклінаць? Ці так цягам, як сягоньня, Цярпець будзем мы бяду? Ці ж нам горкая нядоля Напісана на раду? Жыцьцё нашае, нас, бедных, Заганяных мужыкоў, Горш за ўсякае стварэньне, За сабак і чарвякоў. Хоць мазольнымі рукамі Ты працуеш кожны дзень, Хоць у гэтай цяжкай працы Сохнеш з голаду, як цень, – Але твае жонка, дзеці Хлеба просяць у людзей, Але тваім жонцы, дзецям Няма чым прыкрыць грудзей. Ці мароз, ці сьнег вялікі, Басяком бяжыш на двор, Бо такая твая доля, Такі яе прыгавор. Калі часам дзе двузлотку Зарабіў ты ў пана дзе, Дык на чынш і на падаткі Яе воласьць забярэ. Ходь нам гэту зямлю-матку Бог бясплатна дараваў I плаціць чыншоў, падаткаў За яе нам не казаў, – Дый на гэта тут няомняць І, як могуць, так дзяруць, А пасьледнюю кароўку За падаткі прададуць. Хто тут вінен, разгадайце, Ці тут Бог, ці чорт пракляты? – Але толькі, што ні байце, Самі ж многа вінаваты!..
[1905–1907]
|
|