РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Рукою чорнай хтосьць крануўся крыльляў
і струн душы – і струны не зьвіняць,
зноў груганы свабодны лёт спынілі,
на шлях свой чорны звабіць наравяць.
 
Я ад зямелькі крыльлем адштурхнуся
і абміну ў палёце чорны жах.
Лячу душой са сьцежак Беларусі
на недасяжны, на паднебны шлях.
 
Унізе бор пад ветрам студзіць шаты.
Уверсе ноч запальвае агні.
Свая туга, свае шляхі ў крылатых.
І праўды сьлед ясьнейшы з вышыні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.