 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
З калматай грывы космамі густымі, напружаны, ў вачах схаваўшы гнеў, хадзіў па клетцы горды сын пустыні – зыманы леў. Сто кратаў лёгка крок яго спынялі, нязломнасьць сталі ён даўно спазнаў, і лапа падымалася і ападала цяжкою сілай на жалезны сплаў. У снах свабоду бачыў і яскіню, драпежнай львіцы сьмерцяносны скок, прастор вачам, прыліў магутнай сілы, распалены пад лапамі пясок. І роў пранік глухое навакольле – ўспамін далёкіх, афрыканскіх гор, і скрып зубоў у ворага на горле, і прагу волі нёс ён у прастор. Сьвіст бізуна расьсёк агнём ўспаміны, боль завастрыў ў нявольным сэрцы злосьць: супроць яго ў кароткіх перапынах йшоў пан яго – ў руках бізун і косьць. Крыклівай грозьбай, ласкавым абманам і таннай косткаю спыніў ён люты гнеў і волі крык, і сьціх дрэсіраваны, забыўшы сілу продкаў сваіх, леў. Мучыцеля пакінуўшы жывога, на костцы зубы прагныя зацяў, а ў гэты час ў пустыні яго срогай гіены не сьціхалі ад выцьця... Такі закон і бег жыцьця нязьменны – калі змаўкаюць, адышоўшы, львы, зь пячэр выходзяць прагныя гіены і вокал падлам цешацца яны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|