РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дваццаць пяць год
Дваццаць пяць год – гэта многа і мала.
Дваццаць пяць год – гэта лёгка і цяжка.
Вось і злажыла я гэту сярмяжку
са сьмехам бадзёрым, і сілаў хапала.
 
Ішла я праз тундру ў мароз, ў непагоду,
глядзеў штык у плечы, чало мне пацела...
Ці ж гэта так страшна? Для шчасьця народу
скрозь полымя ў ранах ісьці б я хацела!
 
Бы ў полі калосьсе – ўсіх зьнішчылі каты.
Бы камень ля межаў – адна засталася.
I кінулі сына малога за краты,
спыняючы крокі дзіцяці прадчасна.
 
Я вынесу ўсё у цярпеньні і сьцюжы,
ідучы ў лахмоцьці ў прамоклую восень.
Каб гора каханай Радзімы адужаць,
мне сэрца жывое яшчэ засталося!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.