РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пурга
Грозна шалее пурга над зямлёю,
сьнег падымае, ірве,
ломіць штыкі адзічэлым канвоям,
над мёрзлаю тундрай раве.
 
Б’е ў вочы лядзяным рассыпчатым макам,
жменямі кідае ў твар.
Корчацца на’т ля канвояў сабакі,
адзін не дрыжыць – паднявольны бунтар.
 
Буру вітае, як помач ў магіле,
віхрам насустрач бясстрашна ідзе.
«Бі іх за тое, што нас яны білі!
Муч іх за тое, што мучаць штодзень!»
 
Віхар паўночны, што грозіць, ня плача,
адзіны мой дружа ў нявольным жыцьці,
каб гора ня ведаць, каб зьдзеку ня бачыць,
ты з твару зямлі іх навекі зьмяці!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.