РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я знаю
Зноў ціха навокал. Прыляж, адпачынь
так, ночкаю кудраў на белых далонях.
Я – слова і вера, ты – сіла і чын.
Абое на службе Крывіцкай Пагоні.
 
Я знаю: ты гутарыш з роднай зямлёй,
п’еш мудрасьць сівую з курганаў былога,
прашчаешся зь вёскамі, чуючы бой,
і просіш у неба для нас перамогі.
 
Суцешся. Дуб чубам для згоды патрос,
вітаючы мэты адданых і сьмелых.
Скрозь тонкія косы шаўковых бяроз
удзячнае сонца на нас паглядзела.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.