РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выйшлі сёньня
Выйшлі сёньня з палосак мы вузкіх
маладою адважнай сям’ёй
бараніць родны край беларускі
сваёй сілай, сваёю крывёй.
 
Годзе нам ужо зьдзекаў і мукаў,
пад чужым годзе гнуцца ярмом.
Сёньня ў нашы юнацкія рукі
долю роднай краіны бяром.
 
Мы праходзім упэўненым маршам,
з намі сьледам уздым малады...
Звонкай песьняй братоў усіх нашых
ў беларускія клічам рады.
 
Б’юць нам ветры ў юнацкія грудзі,
цьма чужая спыняе паход –
ўсё ж мы родныя сёлы разбудзім,
ўскалыхнем сакаліны народ.
 
Нас ніхто больш ужо не прымусіць
трываць зьдзекі прыблудаў чужых.
«Хай жыве наш народ беларускі!» –
кінем кліч ад мяжы да мяжы.
 
Сярод бураў стыхіі сусьветных
мы сягоньня ў імклівых радах.
Беларусь – наша сьветлая мэта,
а над намі крывіцкі наш сьцяг.
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.