РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Замуж
Дзе ж гэта Ганчыны краскі з прысадзьдзя?
Помню іх тутка зь мінулай вясны –
сэрцам тады ад іх паху учадзеў...
Сёньня ж – чамусьці ўжо не зацьвілі!
 
Доўга я думаў аб сонечнай хаце,
ўтульна ў вішнёвым схаванай гальлі.
Чыста было тут ля ейных палацяў...
Сёньня ж – і сьцежачак не замялі!
 
Ганчыны летась пад белай чарэсьняй
ўзорам цьвілі ручнікі, дываны,
гойдала гольле радзімая песьня...
Сёньня ж – замоўклі напевы вясны!
 
Гэтак было тут прытульна і ветла
гронкі сузор’яў лічыць давідна.
Сьнілася хата, абсыпана цьветам...
Сёньня ж – маўкліва сумуе яна!
 
– Позна прыйшоў ты. Нядаўна у белі
наша чарэсьня, як сонца, цьвіла;
ў час той вясьняны згулялі вясельле...
Замуж, саколе, дзяўчына пайшла!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.