 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Самім чортам быць трэба і злом, рогі чорныя мець і капыты, каб сядзець за гасьцінным сталом і выслухваць, вынюхваць, выпытваць! Каб сабраць матэр’ял на данос, яны ў душы залазяць з нагамі, ўсюды сунуць сьмярдзючы свой нос, найсьвяцейшае сэрцу – паганяць. Чалавечы ў людзей падыход да любое жыцьцёвае справы. Стукачы – не людскі гэта род, а сабачы, з пароды лягавых. Крочыць юда па сьцежках крутых, лічыць грошы зь цяжкіх нашых мукаў, што ж, і мы дабярэмся да іх, па заслугах ў патыліцу стукнем. Незайздросны у продкаў быў лёс, хлеба ў хатах зь вясны не хапала. А таго, хто на брата данёс, у сяле за вярсту абміналі. Бараніць ад паганых народ! Ад вякоў Беларусь – гэта людзі. А пасеяны ў полі асот разрасьцецца – і хлеба ня будзе. Годзе сьлёзам народным цячы! Годзе кідаць нявінных на мукі! Напіліся крыві стукачы, прыйшоў час і па іх ужо стукнуць!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|