РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чужыне
Неонавым, такім рэклямным вечарам
шляхом сваіх неўтаймаваных дум,
о, край чужы, я да цябе даверчыва
ужо ніколі болей не прыйду.
 
Славяне славяцца адвагаю, гасьціннасьцю
ці грамадзянскай мужнасьцю, як мы.
Славянкі – шчырай цеплынёю, літасьцю.
Пра Юду – гэта не славянскі міф.
 
Твой пыл мне з ног у вязьніцы асыпаўся,
да сэрца ж ён ніколі не прыстаў.
Няслаўна ўсё, што строга і бязьлітасна.
Людская вартасьць – мера велькіх спраў.
 
Нягадана мне на шляху сустрэчаны,
прадаўшы ў путах душу не адну,
чужы, ня братні, зь людскасьцю разьвенчаны, –
я да цябе ніколі не прыйду.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.