РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шлях
Той шлях – як ноч, як крык балесны.
Люд у цярпеньні і ў журбе.
Той шлях – бы радасная песьня,
таму што шлях наш – да Цябе.
 
Праз тундру, скованую лёдам,
дзе вуснаў замірае ўздох,
шлях да Цябе – як насалода,
як – траўнем крочыць па садох.
 
Празь белы сьнег і чорны вугаль,
паўночнай гнаныя пургой,
мы ўсе – з-над Нёмана, з-над Буга
скрозь боль ідзем к Табе адной...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.