РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Навокал усё, што так сэрцу няміла,
па жылах цячэ неспакой.
Паэт распраўляе, натужвае крылы
і ў новы кідаецца бой.
Жыць бы, як людзі, і сеяць на гонях
аберуч нам хлеб і любоў,
страх каб ня поўзаў крывавым сутоньнем
ля сэрцаў і ціхіх дамоў.
Каб кожны адчуў, калі сонца засьвеціць,
свабодна тварыў на зямлі,
ля бацькавых рук падрасталі каб дзеці
і з матчынай мовай жылі.
Ды супраць паэтаў – насільле і краты,
у сэрцы народу ўвесь боль.
А ў тых, самаўладных, расшчэплены атам:
будзе няроўны бой...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.