РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не прашу!
Не прашу я ў вас дапамогі,
слабым дапамогі ня даць...
Сама я гора за рогі
парою умею браць!
Натура ў мяне такая –
другіх засланяць сабой.
З чала майго пот сьцякае.
Ня ваш, але мой гэта бой!
Мацьней заціскаю зубы,
ня звучана адступаць.
Хто Край свой бязьмерна любіць,
той мусіць перамагаць!
Зьвіняць кайданы на запясьцях,
пакутны праходжу шлях,
змагацца за волю – шчасьце,
змагацца за праўду – ня страх!
Мае сьляды – на паперы,
а вашы сьляды – на вадзе,
прамове таннай ня вераць,
як нехта на сьмерць ідзе...
Як збураць падмурак, аснову,
рухне храм, што стрываў мячы.
Калі забяруць нашу мову,
стануць прусамі крывічы...
Калі стане злога замнога,
адчай пракрадзецца ў душу,
я папрашу дапамогі.
Пакуль я яе не прашу...
Не прашу я ў вас дапамогі,
шмат хто ў путах душой заглох.
У хвілю найбольшай трывогі
мая дапамога – Бог!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.