РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кроў зьбяжыць рабінамі на вусны,
спыняцца ад гора стогн і дых.
Толькі горкіх сьлёзаў беларускіх
у вачох ня ўбачыце маіх!
 
Груганы ўжо не над намі крачуць,
нашы сьлёзы адплылі ў вякі.
Мужныя ня жаляцца, ня плачуць –
мужныя сьціскаюць кулакі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.