 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зашчымела мне сэрца ў грудзёх, сум сьлязой засланіў мае вочы. Я ступіла ізноў на парог, які мне адабралі аднойчы. Беларускае марыва слоў і кахаючых сэрцаў бясьпечнасьць. Тут жыве дабрыня і любоў, і ў суровыя дні – чалавечнасьць. Быццам сыпнула шчасьцем зь нябёс – нашым, вечным, нязгасным, нятлённым. Прыпаду да зямлі ў зьзяньні рос, у якой маіх продкаў мільёны. Над сьцяжынамі шум баравы. Вокал вёскі – жыцьця асяродкі. Бітваў водгалас чую ў крыві, дзе чужынцаў правучвалі продкі. Упіраюцца вочы ў муры шматвяковых трывалых сьвятыняў. Гэта ты, мой прапрадзед стары, на зямлі сьлед унукам пакінуў. Непахісныя сьцены стаяць, час іх зубам сваім не кранае, бо ты ўмеў і любіў будаваць, ведаў – мур твой набегі стрымае. Быццам голас ваш чую з глыбінь: паўстаюць змагары і гэроі будаваць, сеяць хлеб і любіць і трымаць у гатоўнасьці зброю. З працы, з поту вы цяжка жылі, шмат чужынцы ад вас адабралі. Нейкім цудам на гэтай зямлі родны край вы для нас захавалі. I палон быў, і цяжкі прыгон, і змаганьне, і сьмерць, і адвага. Нізкі сёньня тым продкам паклон за жыцьця пераможную прагу. Чыста ў долах, салоўка пяе, у прысадзьдзі дамы задрамалі. I кладзецца на плечы мае ўся зямля, што яны захавалі...
1981, студзень.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|