РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Шукаючы звонкай бунтарнай паэзіі,
у сэрца паэта з нагамі ўлезьлі.
Паэзія з духу толькі, бязь цела, –
ад рук паганых вышэй узьляцела.
 
Яе зрадзіла сэрца з пакутаў.
Вольнага слова жахам ня спутаць!
Няземскай сілай, сьвятлом праб’ецца,
праўдай і верай запаліць сэрца!
 
1982
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.