РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дзеду, дзеду, саколіку, выплеці мне пастолікі.
Беларускай быць – пасталы насіць!..
Выплеці мне іх новыя, лёгенькія, ліповыя,
а на самы край – аборачку дай.
Беленькімі анучкамі будуць ногі акручаны,
бы ў бярозы той, стройнай, маладой,
што красой зялёнаю хваліцца прад клёнамі,
а ў дзявочу бель спавіла камель.
Бегчы за віхураю ў пастоліках скураных,
лёгка выдзыгаць, пожнячку таптаць...
Буду насіць пастолікі, прасьці, ткаці настольнікі.
Беларускай быць – трэба ўсё рабіць!
 
1941
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.