РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калыханка
Сьпі, мой сыночку,
сьпі, галубочку,
птушкі сьпяць;
буду цябе я
песьняй лялеяць,
калыхаць!
 
Месячык сьвеціць,
гольлямі вецер
у вокны б’е,
ня сьпіць, гуляе,
басенкі бае,
у ноч пяе.
 
Сон сплыў на землю,
птушачкі дрэмлюць, –
сьпі ж і ты;
весела ўстанеш,
як дзень прагляне
залаты.
 
Анёльчык блізка,
я над калыскай
ночы й дні
сон твой трывожны
верна старожым, –
сьпі ж, засьні!
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.