РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сэрцайка згубіла
Ручнікі бяліла –
сэрцайка згубіла...
Можа, ў сіняй хвалі,
можа, ў жытняй далі?
 
Дзеўчына ня спала,
сэрцайка шукала
ў надбярэжных красках, у траве.
Толькі ў вочах мілых
пашукаць забыла,
ў кучарава-русай галаве.
 
Мо’, яно ў калосьсі,
мо’, як птах ўзьнялося,
незнарок, мо’, ўпала аж на дно?
Не, яго, дзяўчына,
долечка злучыла
зь дзецюковым сэрцам у адно...
 
Ой ня знойдзеш сэрца...
Глянь – дзяцюк сьмяецца,
не памогуць сьлёзы ані гнеў.
Ўжо яго ніколі
удалы саколік
з кучаравым чубам не вярне!
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.