РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У ночы тужліва-бяззорныя,
калі далі сьпяць за вакном,
прадоньне вачэй тваіх чорных,
здаецца, што бачу кругом.
 
Бо музыка слоў беларускіх
і стан, як у вербы стрункой,
пялёсткі малінавых вуснаў
даўно мне забралі спакой.
 
Сьмех звоніць між моладдзю ў гаі,
скрозь радасьць юнацкая б’е, –
я ж рукі у цьму працягаю,
дарэмна шукаю цябе.
 
Лягла на душы памарока,
блуджу безь цябе, бы ў паўсьне.
Ты ж недзе і сам адзінокі –
прыйдзі, ах, прыйдзі да мяне!..
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.