РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На прадзедаў зямлі
Мы ў родную ральлю
ўрасьлі душы карэньнем.
Стаім, як мур,
на прадзедаў зямлі.
Нам хмары сонца
не закрыюць ценем,
дык будзем жыць,
як мы калісь жылі.
 
Расстаўся ўжо адчай
з страхою саламянай,
супольна сочым мы
за хмараў чарадой.
Мільярдамі лучын
гарыць ужо змаганьне.
На варце – з мук
народжаны гэрой.
 
1947
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.