РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Максіму Танку
Ў таёмным лесе, дзе дуб адвечна
недзе ля хмараў гутарыць з дубам,
алені рогі гальлём калечаць,
ёсьць лесарубы.
 
Хто бы паставіў хаты зь бярвеньняў,
хто пралажыў бы шляхі з каменьняў,
хто здабываў бы долю зь цярпеньняў,
заўтра з праменьняў,
каб не такія?
 
Калі на шыбы аперся вечар,
і сон маўчаньнем прылёг на вусны,
гэткі мне сьніўся – шыракаплечы,
з душой – як гусьлі.
 
Пра лесаруба ўсе небыліцы
разносіць вецер:
ласкай, ня крыкам,
песьняй акелзаў ён кабыліцу
з норавам дзікім.
 
I хоць вудзіла ня браў стальнога,
не перакінуў повад за вушы,
бічом ня сьвіснуў,
ня спутаў ногі,
пайшла паслушна...
 
Аленім сьледам, дубовым ценем,
дзе здабываюць долю зь цярпеньняў,
грэюць душою хаты зь бярвеньняў,
снуюць на кроснах надзей праменьне:
ля хлебных ніваў,
стройных бярозаў.
– Ім па дарозе!..
 
1966
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.