 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Імя Тваё – як паветра глыток, хлусьнёю каб не захлынуцца. За імя Тваё чую ўсюды папрок, і сьлёзы жывіцаю льюцца. Імя Тваё – бы ў пустыні вада, агні родных сёлаў уночы. Імя Тваё і тады не аддам, як прыйдзецца ўпасьці аднойчы. Будзе лунаць і жыць вечна па нас, з волі і велічных чынаў імя Тваё – сівых продкаў наказ, дарагая мая Айчына!
1978
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|