РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мой дом
Мой родны дом, мой зруб звычайны –
ў ім сіла бацькавай рукі.
Бярвеньняў, высечаных дбайна,
цяжар прылёг на вушакі.
 
Стаіць, як звон, прапах жывіцай,
на летнім сонейку прасох.
Між бэлькаў ветру не прабіцца –
ляжыць там туга шэры мох.
 
Мой дом – і сені, і сьвятліца –
да ўсіх прыветлівы, зь цяплом.
Тут можа кожны прыпыніцца,
хто ў нашу хату йдзе з дабром.
 
Хлеб пад абрусам хатні, сьвежы,
і мёд, што ў брылу загусьцеў.
Ахвотна нож акрайцы рэжа
і мажа мёдам для гасьцей.
 
Мой дом – сьляды дзядоў на лаве,
дыван з-пад матчыных красён.
За абразамі пахнуць травы,
цьвітуць юргіні пад вакном.
 
Мой дом, мой двор, мая сяліба,
к суседу сьцежкі шчыры бег,
засеяная хлебам скіба
айчынных ніў ад веку ў век.
 
Зямельцы – мір, сям’і – апека,
чалу жанчыны быць бяз хмар.
Мой родны Край, мой дом навекі,
і я удома – гаспадар!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.