РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не затрымаць цябе, вясна, ў далонях,
ўсё мусіць быць – асеньні ўсхліп і дождж,
ліствы жывой чырвоная агонія,
і лістапад, і восеньская ноч.
 
I дзерава няма, каб аж – да неба,
і птах вышэй, чым можа, не ўзьляціць,
Так, кожнаму – сваё, вось так і трэба.
Шкада, вясна, што ты адна ў жыцьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.