РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Йду па Менску, нідзе сваёй мовы ня чую.
Можа, сьцішана б’ецца пад сэрцам яна?
Крывічам хочуць праўду падкінуць чужую,
але ж праўда ў народа адвеку адна!
 
За душою адныя мы маем багацьці,
нашых продкаў сярмяжных ня зблытаць ні з кім.
Гаварыце ж на мове, што чулі ад маці.
Беларусь – Маці нашая – перад усім!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.