РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьнег пластом. Паімчаліся сані,
коні ў шэрым, у белым сады,
родны край, і шляхі тыя самыя,
і палі. Ды ня тыя гады...
 
Куды едзем? – А блізка ўжо вечар,
боль нясьцерпны, і сьлёзы, як град.
Там, дзе дом наш, даўно ўжо пустэча,
заварочвайце коней назад.
 
Мгла былога, дымок успамінаў
міражы залатыя плятуць.
Ажываюць сьляды ў каляінах
дзён мінулых, якіх не вярнуць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.