РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Чало у поце, далоні – ў працы,
у сэрцы – туга.
На душах нашых, як на сабацы,
сьлед ланцуга.
 
Ланцуг, што душы сьціскаў вякамі,
пара скідаць!
А ён – жалезны, яго й клыкамі
не разарваць...
 
Чорныя брацьця – Гвінея, Гана –
ў свабоды час
з тугой у сэрцах, ўжо раскаваных,
глядзяць на нас.
 
Мова народа ў аковах гіне –
годзе душыць!
Калі іх з рук нам ніяк ня скінуць –
скіньма з душы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.