Прыляцела сінічка пад малое вакно, быццам знаемся зь ёю мы аднекуль даўно. I махае галоўкай, і глядзіць на мяне, аж трапеча галінка пры замёрзлым акне. Я прыяцельцы рада, маленькі мой госьць, ты глядзіш на мяне, як мая маладосьць. Вабіш лётам свабодным, звонкай песьняй для хат, аж з вачэй непагодных мне пасыпаўся град...
|
|