РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я ідалам ні дарам, ні за грошы
блюзьнерскіх песьняў-гімнаў не пяю
і мовы роднае ў ахвяру не прыношу.
Адна стаю.
 
У сьцюжу нават, перад сьмерцю белай
сьвятых у муках не зраклася праўд.
Маё чало чамусь мінаюць стрэлы.
Такі загад?
 
Адна стаю, ня час яшчэ ў магілу,
мой лук і меч – цярпеньне і любоў.
А прыйдзецца – за лёс Радзімы мілай
аддам я да апошняй кроплі кроў!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.