РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зацьвітаюць чаромхаю вёсны,
бродзіць лугам туман палявы.
Людзі крылы ўздымаюць у космас,
людзі бродзяць нагамі ў крыві.
 
Сталі ўсе мы крылатыя раптам –
многа сіл, многа дум, цесна жыць.
Запрагаем маленечкі атам
неакелзанай волі служыць.
 
Хваляваньня людскога прыбоі,
Магеланаў да зор караблі...
Сэрцу цесна, крыві неспакойна
на маленькім арэшку Зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.