РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьлязьмі дажджы змылі дзявочы мой сьлед,
дзе птушкаю песьня з гнязда узьляцела.
Сядзіба мая, дзе я ўбачыла сьвет...
Ад ліку магілаў душа анямела.
 
Роднаму вернасьць, дзядоў запавет,
руіны ж маўчаць, быццам мёртвае цела.
Сядзіба мая, дзе я ўбачыла сьвет...
Ад ліку магілаў душа анямела.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.