 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Месяц рэжа неба на барозны, сее жытам-зоркамі ўначы. Так трывожна неяк і так грозна раненая Беларусь маўчыць. Бітвы, войны, страшныя пажары, як пабоішча – мая зямля. Колькі раз па ёй, як лівень з хмараў, кроў чужая і свая плыла?! Хтосьці з пушчаў, з рэкаў край наш выткаў, пасяліў між імі цьвёрды род. Чацьвяртованыя вечна недабіткі, ажываем зноў каля балот. Глянеш вокал – кроў у жылах стыне, і душа зьнямелая баліць. Зьбіты край наш сёламі пустымі ў неба непагоднае глядзіць. Не з падзякай, не казённым хорам – сэрцы тут скрываўлена пяюць. Каміны ўгару глядзяць з дакорам – чорны жаль па тых, што не жывуць...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|