РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Жыцьцё маё – сок беластвольных бярозаў,
зямля яго людзям сасьмяглым дае.
Сьмех бестурботны, пякучыя сьлёзы,
ружы на цернях, дзянёчкі мае!
 
Думы ў блакіце, віры пад нагамі.
Стаю там, дзе брацьця мае не змаглі.
Жыцьцё маё – лётаць сваімі шляхамі,
упэўнена, цьвёрда хадзіць па зямлі.
 
Сэрца ў жыцьці не дзялю напалову,
заўсёды з табою ў цяжкую пару.
I хоць маё болем пранізана слова,
у ім не пагасьне, як зьніч, – Беларусь!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.