 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сонца ў блакіце сумуе і цешыць. Травам схіляцца і дрэвам цьвісьці. Вецер павеяў як быццам цяплейшы, жаль, што халодны дзьмуў у жыцьці. Прыйдзе пара – расквітнеюць палеткі, і засінее прыветлівы лён, і зацьвісьці не апозьняцца кветкі, і захвалюецца жытні загон. Юнае сьмеласьці віхар адчайны зерняты сее, чакае пары. Дні нашай мовы дарма падлічаюць – прыйдзе вясна, пацяплеюць вятры!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|